• Тысячи туров с отзывами об отелях. Каждый день новые предложения!
Войти Регистрация Реклама
$ 22

Отель: (Хорошо)
Направление: Болгария (Отлично) - Кранево (Хорошо)
Время отдыха: August 2016. Дата отзыва: 04 November 2016
Турфирма, организатор тура: Орхидея Тур
Автор:
Просмотров отзыва: 983

Адпачынак у Балгарыі
Гэтым летам мы спантанна вырашылі паехаць на мора ў Балгарыю. Гэта, напэўна, вельмі папулярны накірунак у гэтым годзе. Часу выбіраць асабліва не было, і мы звярнуліся ў турыстычную фірму “Архідэя-тур”, якая прапанавала нам Кранева (бюджэтны варыянт). Гэта невялікае сяло з больш чым тысячай чалавек на паўночным беразе Чорнага мора. У канцы жніўня на самалёце “Белавія” мы прызямліліся ў Варне, за 25 км ад нашага курорта.
Нас засялілі ў невялікі гатэль (усяго на 50 месцаў) “Forest View Club” з прыгожым узгоркам насупраць, пакрытым зелянінай. На яго ўзбіраліся некаторыя турысты, там ёсць абзорная пляцоўка. Нават хадзілі пешшу 7 км у скальны манастыр Аладжа.
І адразу неяк мяне не ўразіў ні сам курорт, ні гатэль, ні надвор’е. Бо ва ўсім адчуваўся недахоп гаспадарлівасці. Побач з намі быў недабудаваны дом, нейкая звалка дошак, грузавікі з трактарамі, перасохлы канал з мосцікамі. Каля нас было шмат невялікіх прыватных домікаў і катэджаў з участкамі, што нагадвала нашу вёску ці дачу. Быццам бы адтуль не з’язджалі.
Праўда, за выключэннем некалькіх больш-менш прыстойных гатэляў бліжэй да мора, якія можна пералічыць на пальцах. Уздоўж жа ўзбярэжжа – кусты і зараснікі. Трохі дзікавата і пустынна.
Ды і гатэль наш не вельмі радаваў. Адно, што басейн быў побач, ля самых дзвярэй, ды столікі з навесам, каб есці на двары. Хоць рацыён мяне расчараваў. Даволі скупы сняданак (шведскі стол) з нарэзанай каўбасой, сырам, памідорамі, агуркамі і маннай кашай. Вячэра вельмі позняя, у 20.00, парцыённая, усё смажанае, з балгарскімі прыправамі. І нічога з дзіцячага меню. А малых дзетак хапала.
Праз два дні адпачынку мы ўвогуле ўсёй сям’ёй ці то атруціліся, ці то вірус быў, пабалелі жываты і не маглі нічога есці два дні. Выклікалі доктара два разы, які прапісаў лекі і безмалочную дыету. Дык трэба было дамаўляцца з балгаркай-кухаркай і гаспадаром гатэля, якім аказаўся наш беларус, каб нам асобна гатавалі. Дзякуй, пару раз далі. А так выкручвайся з малым дзіцём, як хочаш. Праўда, у спякоту есці не вельмі хочацца.
Але трэба прызнаць, ёсць у Кранева і перавагі. Кошты больш нізкія на ежу ў параўнанні з іншымі курортамі, у чым мы пераканаліся, паехаўшы ў Албену (2 км), Балчык, Залатыя Пяскі (7 км). Дзякуючы такой блізасці курортаў была цудоўная магчымасць для экскурсій. Батанічны сад і рэзідэнцыя румынскай каралевы, марскі порт і акварыум у Варне, велізарныя шыкоўныя гатэлі, кола абзору ў Залатых Пясках.
І вельмі добрае мора, чыстае, дно пакатае, зручнае нават для самых маленькіх. Пляж з залацістага пяску, шырынёй 100 м і даўжынёй 6 км, плаўна пераходзіць у пляж курорта Албена.

Оценить отзыв

Персональный вход:   Email:   Пароль:  
Нет учетной записи ? Зарегистрируйся прямо сейчас!

Оценки отзыва

Оценок нет.

Комментарии к отзыву

Комментарии не найдены.
Персональный вход:   Email:   Пароль:  
Нет учетной записи ? Зарегистрируйся прямо сейчас!

Еще отзывы от Светлана

Отзывов нет.

Venera 3* (Каварна) / только завтрак(BB)

17 399 544 (1 739) б.р. за 2 взрослых (цена за всех)
Выезд 14-08-2018 на 6 ночей.
Болгария из Минска

Fjord 3* (Созопол) / только завтрак(BB)

18 681 365 (1 868) б.р. за 2 взрослых (цена за всех)
Выезд 26-08-2018 на 7 ночей.
Болгария из Минска

Villa List 4* (Созопол) / только завтрак(BB)

28 461 191 (2 846) б.р. за 2 взрослых (цена за всех)
Выезд 31-07-2018 на 7 ночей.
Болгария из Минска
vkontakte
Нажмите «Подписаться»,
чтобы читать Отзыв.by ВКонтакте