Юбілейны Men’s-фэст ў Брэсце 18 кастрычніка!

Юбілейны Men’s-фэст ў Брэсце 18 кастрычніка!

Фестываль беларускай музыкі Men’s Fest запрашае ў Брэст адсвяткаваць 5-годдзе разам з лепшымі гуртамі краіны!

Men’s Fest і фестываль Еўрарадыё "Даём рады" запрашаюць адсвяткаваць 5-годдзе знакамітага брэсцкага фестывалю.

forpress

"За чатыры "Men’s фэсты" мы зрабілі пэўнае імя івэнту, які ведаюць ужо і за межамі Беларусі, — кажа арганізатар Men’s Fest Зміцер Назараў. — Мне падаецца, што для нашай зацікаўленай музыкай моладзі Men’s Fest — гэта не проста чарговы фестываль, а фэст з адукацыйным накірункам. Сёлет ні лозунг івента "Men’s Fest дае рады!". 5 гадоў ён стаіць на нагах. Колькі яго не штурхалі, ён не здаваўся. Мы не апускаем рукі, а рушым далей, робім нешта важнае і годнае. І тое, што і сёлета гэта будзе якаснае мерапрыемства, я магу абяцаць.".

У праграме Men’s Fest — прадстаўнікі розных музычных кірункаў. Сёлета гэта будуць сэты Re1ikt, Nizkiz, Navі, "Нагуаль", Jungle X-mas. Хэдлайнерам фэста стане гурт "Крамбамбуля", які рыхтуе шмат сюрпрызаў для глядачоў.

Апроч таго, чакаецца шмат конкурсаў і віктарын на веданне гісторыі Беларусі, Брэста, беларускага рок-н-рола і беларускай мовы.

Men’s Fest пройдзе 18 кастрычніка ў клубе "Сфера". Пачатак у 17.00.

Кошт квіткоў складзе ад 100 000 да 150 000 рублёў.

Набыць іх можна па ўсёй краіне праз касы kvitki.by, у Брэсце ў гарадскіх касах і ў ГЦ Нікольскі - Green Star, пав.236

Спасылкі на сацыяльныя сеткі:

www.facebook.com/MensFest

www.vk.com/mensfest_2014

Інфалінія: +37529 5423900

Па пытаннях атрымання акрэдытацыі пісаць на mensfest@gmail.com

*Статья опубликована согласно официальному пресс-релизу

Если статья понравилась: